ХАЛАКОСТ: ЯК ГЭТА БЫЛО

27.01.2018

“Памяць аб Халакосце неабходна, как нашы дзеці ніколі не былі ні ахвярамі, ні катамі, ні абыякавымі назіральнікамі” (Бауэр).

27 студзеня для навучэнцаў 9-11 класаў было праведзена мерапрыемства,  прысвечанае  памяці ахвярам фашызма, ахвярам Халакоста.

Генеральная Асамблея ААН абвясціла 27 студзеня, дзень вызвалення Асвенцыма, Міжнародным днём памяці ахвяр Халакоста. 27 студзеня споўніцца 73 гады з моманту вызвалення Чырвонай Арміяй Асвенцыма.

На жаль, сучасны свет поўны падзей, якія з’яўляюцца яскравым праяўленнем нецярпімых паводзін, якія даходзяць да генацыда. У барацьбе супраць гэтых працэсаў важна звяртацца да мінулага, аналізіраваць прычыны і механізмы ўзнікнення і развіцця нецярпімасці. Зразумець прычыны сучаснага генацыда, спыніць адраджаючыйся фашызм нельга без ведаў гісторыі Халакоста. Трагедыя халакоста – гэта не толькі частка гісторыі яўрэяў, гэта частка сусветнай гісторыі.

Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні такіх паняццяў як “халакост”, “генацыд”, “антысемізм”, “фашызм!, “нацыяналізм”. Таксамаяны праглядзелі фрагменты дакументальнага фільма “Асвенцым”.

Класны кіраўнік 11 класа  Шылаў В.А.