СТРАШНАЕ І НЕЎМІРУЧАЕ СЛОВА – ВАЙНА

19.03.2018

 Вялікая Айчынная вайна стала адной з самых страшных падзей за ўсю гісторыю чалавецтва. Колькі нявінных людзей загінула ні за што! Памяць аб загінуўшых, пра страшныя падзеі мінулага жыве да гэтага часу.

У многіх гарадах і вёсках сёння можна ўбачыць помнікі ахвярам фашызму. Не мінула трагедыя і вёску Купяцічы.

19 сакавіка 1943 года карацелі пры дапамозе месных здраднікаў расстралялі 33 чалавекі (8 сямей), якія дапамагалі партызанам. Сярод іх былі старыкі і малыя дзеці.   Пасля вайны жыхары вёскі паставілі на месцы захаранення магільную пліту ахвярам фашызму.

75 год споўнілася з той жудаснай падзеі.

19 сакавіка каля магілы ахвярам фашызму, якая знаходзіцца на ўскраіне вёскі, педагогі і навучэнцы нашай школы правялі мітынг-рэквіем у гонар памяці аб жыхарах вёскі і  ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Абавязак кожнага чалавека захоўваць і памнажаць памяць пра вайну, каб не дапусціць падобнага надалей.

В.М. Капаевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце