Традыцыя нашага класа

26.03.2018

   Ужо добрай традыцыяй для майго любімага 8 класа сталі экскурсіі па г. Пінску з наведваннем кінатэатра “Перамога”. І гэтыя канікулы не сталі выключэннем.

   26 сакавіка мы адправіліся разам на экскурсію. Спачатку наведалі кінатэатр, паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Кролик Питер”. Гэта цікавая камедыйная гісторыя кроліка. Разам са сваёй сям’ёй ён жыве на агародзе і харчуецца сакавітай агароднінай. Але аднойчы ўсё змянілася.

   Вучні з задавальненнем глядзелі мультфільм. Потым абмеркавалі яго, выказалі свае ўражанні.

   У класны альбом мы зрабілі некалькі фотаздымкаў, якія потым размесцім на класнай фотагалерэі.

  

 Падрыхтавала Еўтуховіч В.М., класны кіраўнік 8 класа