Палескай ластаўкі

27.03.2018

Падчас веснавых канікул вучні 2 і 4 класаў наведалі Музей беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча. Заснавальніца і дырэктарка ўстановы Антаніна Сідарук пазнаёміла вучняў з жыццёвым і творчым шляхам знакамітай паэтэсы. Падчас экскурсіі дзецям паведамілі, што ўся праца па захаванні спадчыны вядомай беларускай паэтэсы – гэта падмурак для будучыні Беларусі. Мінаюць гады і спадчына “Палескай ластаўкі” ўсё больш прыцягвае аматараў літаратуры, набывае новае гучанне. Вучні яшчэ раз акунуліся ў цудоўнае гучанне беларускай мовы….

Настаўнікі пачатковых класаў

Л.А.Малочка

Л.Я.Калянчук