СВЯТОЧНЫ ДЗЕНЬ

19.05.2018

Кожная субота ў нашай школе адзначана пэўнай тэматыкай . 19 мая для ўсіх навучэнцаў была арганізавана святочная субота.

Традыцыйна у Дзень піянерскай дружбы для навучэнцаў 4 класа праводзіцца           ўрачысты прыём у ГА “БРПА”. Папоўнілі рады піянераў нашай дружыны імя Зоі Касмадзям’янскай 14 школьнікаў. Перад тым як навучэнцам павязалі гальштукі, яны далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым, заўсёды выконваць Устаў і традыцыі Беларускай Рэспубліканскай Піянерскай Арганізацыі.

Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні святочнай лінейкі прынялі старэйшыя піянеры і актывісты нашай школы.З найлепшымі пажаданнямі да піянераў звярнуліся дырэктар школы А.У. Двараніновіч і класны кіраўнік 4 класа Л.Я Калянчук.

Дзень піянерскай дружбы для хлопчыкаў і дзяўчынак – гэта дзень радасці, дабрыні, справядлівасці і пачуцця гонару.

Віншуем вас, дарагія рабяты, з уступленнем у рады ГА “БРПА”!!!

Жадаем вам з гонарам насіць піянерскі гальштук і жыць па законам піянерыі!!!

 

Святочная субота прадоўжылася ўрачыстым прыёмам навучэнцаў, якія дасягнулі 14 – летняга ўзросту ў рады ГА “БРСМ”. У гэтым годзе чатырнаццаць вучняў нашай школы папоўнілі Грамадскую Арганізацыю Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі.

Дырэктар школы А.У. Двараніновіч уручыў вучням 8 – 9 класаў білеты членаў ГА “БРСМ” і значкі, а таксама выказаў найлепшыя пажаданні ў адрас моладзі.

Віншуем навучэнцаў нашай школы з уступленнем у рады Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі!!!

Жадаем быць сапраўднай падтрымкай і надзеяй для роднай Беларусі!!!

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В.М. Капаевіч