ПРАДМЕТНЫ ТЫДЗЕНЬ ХІМІІ, БІЯЛОГІІ, ДП/МП І АБЖ

29.05.2018

З 21 па 25 мая 2018 у школе правадзіўся прадметны тыдзень хіміі, біялогіі, дапрызыўнай/медыцынскай падрыхтоўкі і асноў бяспекі жыццядзейнасці.

Адкрыцце тыдня пачалося з выпуску газеты “Самы-самы… ці рэкорды ў прыродзе”. Вучні азнаеміліся з “кандыдатамі” ў кнігу рэкордаў Гінэса сярод жывых арганізмаў.

Дзень “Хіміі” запамятаўся навучэнцам 3-6 класаў хімічнымі вопытамі, якія ажыццявілі для іх навучэнкі 11 класа з паглыбленым вывучэннем прадмета сумесна з настаўнікам хіміі Лявошка Н.Л.

Такім чынам быў праведзены час абмену вопытам навучэнцаў “Хімічная лабараторыя у школе і дома”.

У дзень “Біялогіі” навучэнцы 6-7 класаў паказалі свае веды пра птушак Беларусі на полі цудаў “Птушкі, якія не павінны знікнуць”. Фіналістам гульні стала навучэнка 6 класа Марэцкая Дар’я, аднак супергульню ей выйграць не ўдалося.

Для навучэнцаў 8-11 класаў арганізаваны дыспут “Здаровае харчаванне – здаровае жыцце”.

Падчас дня “Асноў бяспекі жыццядзейнасці” праведзены конкурс малюнкаў “Мая бяспека” сярод навучэнцаў 2-4 класаў, прераможцамі якога сталі:

-         Саланевіч Марына, навучэнка 2 класа “Дети, спички в руки не берите!»;

-         Казадой Арына, навучэнка 3 класа «Следуйте правилам дорожного движения!»;

-         Мацкевіч Дар’я, навучэнка 4 класа “Бяспека на дарозе”.

         Для навучэнцаў 5-9 класаў праведзена забаўляльнае мерапрыемства “Мы да небяспекі гатовы!”

На заканчэнне тыдня арганізаваны дзень “Дапрызыўнай/медыцынскай падрыхтоўкі”, падчас якога дапрызыўнікі школы прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе “Беларускі пагранічны. 1991-2018”. Чацвера навучэнцаў школы сталі пераможцамі:

-         Джыгіла Іван, навучэнец 8 класа атрымаў дыплом ІІ ступені;

-         Капаевіч Антон, навучэнец 8 класа; Ярмак Данііл і Кузьміч Максім, навучэнцы 10 класа атрымалі дыпломы ІІІ ступені.

Таксама ў гэты дзень для навучэнцаў 9-11 класаў праведзена прэзентацыя прафесій “Медыцынскія спецыяльнасці: прафесію выбіраем разам”.

На працягу ўсяго тыдня правадзіўся конкурс фотаздымкаў “Мой любімы пітомец”. Лепшыя фотаздымкі былі размешчаны ў фае школы, таксама была арганізавана выстава малюнкаў навучэнцаў 1 класа. Пераможцамі конкурсу ў намінацыіі “Кошкі” стала навучэнка 4 класа Скібар Мілена і яе кот Цімафей; ў намінацыіі “Сабакі” - навучэнка 6 класа Дымар Паліна і яе сабака Арчы.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Пятых В.У.