У апошнія дні летніх канікул

24.08.2018

   24 жніўня 2018 года вучні 8 класа разам з класным кіраўніком Еўтуховіч В.М. накіраваліся ў пешшы аднаднеўны паход на возера пасёлка Гарадзішча. Па дарозе разглядалі маляўнічыя пейзажы малой Радзімы: зялёныя палі і лугі, хуткаплынную рэчку, пясчаны бераг возера.

   Прыйшоўшы на месца, мы падсілкаваліся, потым падзяліліся цікавымі навінамі летняга адпачынку: кожны расказваў, куды ездзіў, што цікавага бачыў. Арганізоўвалі гульні, грэліся пад промнямі бліскучага жнівеньскага сонейка.

   Ва ўсіх засталіся прыемныя эмоцыі і пачуцці, таму што, як ні кажы, а ўсё роўна сумавалі адзін па аднаму.

Падрыхтавала Еўтуховіч В.М., класны кіраўнік 8 класа