БАЦЬКОЎСКІ СХОД НА ПАЧАТАК НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА

12.09.2018

Традыцыйна ў пачатку навучальнага года ў актавай зале нашай школы праводзіцца агульнашкольны бацькоўскі сход. 11 верасня на сходзе былі абмеркаваны значныя пытанні. Дырэктар школы А.У. Двараніновіч выступіў перад бацькамі са справаздачай аб выніках работы школы за мінулы навучальны год і расходаванні пазабюджэтных сродкаў. Былі пастаўлены задачы на новы навучальны год.  Разглядалася пытанне сумеснай дзейнасці  педкалектыву  і бацькоў па забеспячэнню  якасці навучання  і выхавання  ва ўмовах сучаснай адукацыі.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В.М. Капаевіч паведаміла бацькам аб асноўных накірунках выхаваўчай работы на 2018/2019 навучальны год і арганізацыі пазакласнай дзейнасці.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце В.У. Пятых праінфарміравала бацькоў аб профільным навучанні ў школе.

Па заканчэнні агульнашкольнага сходу, класныя кіраўнікі запрасілі бацькоў на класныя сходы.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В.М Капаевіч