Урок здароўя “Прафілактыка парушэнняў зроку”

15.09.2018

У рамках адзінага Рэспубліканскага дня здароўя 14.09.2018 г. у 10 класе прайшоў урок здароўя “Прафілактыка парушэнняў зроку”. Вучні даведаліся , што ў школьным узросце асаблівае значэнне набывае гігіена зроку. Таму неабходна абавязкова выконваць правілы правільнай постаці. Усе гігіенічныя пытанні рэжыму вельмі важныя – пабудова вучэбнага дня ў школе, арганізацыя ўрокаў і перапынкаў, заняткаў і адпачынку дома, правядзенне зрокавых фізхвілінак, таксама рацыянальнае, разнастайнае харчаванне, якое ўключае гародніну, садавіну, зеляніну, алей, малочныя прадукты, мяса, рыбу - крыніцы вітамінаў, бялкоў, мікраэлементаў, патрэбных для правільнага росту і развіцця.

Вучні атрымалі парады аб неабходнасці захоўваць свой зрок, каб не прывесці да пагаршэння і сур'ёзных праблем са зрокам.

Таксама атрымалі памяткі, каб падзяліцца сваімі ведамі аб прафілактыцы зроку школьніка з блізкімі і знаемымі.