САПРАЎДНАЕ, ЯКОЕ ПАМЯТАЕ МІНУЛАЕ - ГОДНА БУДУЧЫНІ!

22.09.2018
     22 верасня 2018 года мы наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Лагішынская сярэдняя школа” Пінскага раёна. Дзе пазнаёміліся з багатай гісторыяй гарадскога пасёлка Лагішын і яго наваколля, а таксама з экспанатамі самага першага школьнага музея ў раёне. Цікавую і змястоўную экскурсію з намі правяла кіраўнік музея Святлана Іванаўна Юшкевіч. Навучэнцаў вельмі ўразілі рэдкія рэчы, якія захоўваюцца ў музеі.

Класныя кіраўнікі: Н.П. Макарэвіч, Н.Л. Лявошка