ПРАВАВАЯ СУБОТА

29.09.2018

Сучасная школа сутыкнулася з неабходнасцю змены падыходаў да арганізацыі работы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Школа становіцца месцам, дзе вучань рэальна знаходзіць прымяненне сваім магчымасцям і ініцыятыўнасці. Адной з найважнейшых задач перад намі на дадзеным этапе з'яўляецца папярэджанне здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, прававое інфармаванне і прававая культура школьнікаў.

29 верасня ў нашай школе былі праведзены мерапрыемствы па прававому выхаванню. Мэта мерапрыемстваў -фарміраванне прававой свядомасці, правай культуры навучэнцаў школы, актыўнай грамадзянскай пазіцыі падлеткаў. Мерапрыемствы правялі класныя кіраўнікі па звёнах (1-4 класы, 5-8 класы і 9-11 класы).

З вучнямі пачатковых класаў праводзілася прававая гульня “Незвычайнае побач”. Мэтай было пазнаёміць вучняў не толькі з правамі дзіцяці, якія адлюстраваны ў Канвенцыі, але і з абавязкамі. У рамках мерапрыемства дзецям быў прадэманстраваны відэаролік “Правы і абавязкі дзяцей”, праводзілася віктарына па казках, у якіх парушаліся правы казачных герояў. Пасля актыўных абмеркаванняў прававых сітуацый, класныя кіраўнікі прапанавалі навучэнцам разыграць сцэнкі, дзе вучні паказвалі як трэба вясці сябе ў школе, каб не парушаць правы сваіх аднакласнікаў.

Для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага звяна мерапрыемствы праводзіліся з мэтай павышэнне ўзроўню прававой культуры школьнікаў. Задачы былі накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў умення абараняць свае правы пры дапамозе закона; развіццё прававой пісьменнасці і правасвядомасці навучэнцаў; азнаямленне навучэнцаў з адказнасцю за прававыя парушэнні; папярэджанне правапарушэнняў падлеткаў. Для школьнікаў была праведзена гутарка з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі "Канвенцыя аб правах дзіцяці", падчас якой дзецям былі растлумачаны асноўныя палажэнні дадзенага міжнароднага дакумента, а таксама абмяркоўваліся правы дзяцей і праблемы іх прымянення ў кожнай асобна ўзятай сям'і. Навучэнцы з цікавасцю абмяркоўвалі актуальныя прававыя пытанні, з якімі яны сустракаюцца ў рэальным жыцці, раіліся, самі спрабавалі вырашыць канкрэтныя жыццёвыя сітуацыі на прыкладзе прававых задач. Навучэнцы прынялі ўдзел у інфармацыйна-адукацыйнай гульні, падчас якой вырашалі крыжаванкі, рэбусы і лагічныя заданні па прававой тэматыцы.

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, класныя кіраўнікі 4, 8, 9 класаў