Табе, мамуля, дарагая!

12.10.2018

Свеціць як сонца,
Ад самай калыскі
Вобраз любімы,
Родны і блізкі.
Маміна імя
Самае лепшае,
Маміна слова
Найдаражэйшае.
Мама! Матуля! -
Чароўнае слова
Песняй ласкавай
Гучыць на ўсіх мовах.

Маці ў чалавека адна, і ніводнае пачуццё не можа параўнацца са шчырай, адданай любоўю маці, якую яна дорыць сваім дзецям. 

12.10.2018 у нашай школе адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны рэспубліканскаму святу Дню Маці.

 Павіншаваць сваіх мамуль і бабуль давялося навучэнцам 1-11 класаў. Канцэртную праграму адкрыў музычны калектыў нашай школы  “Купалінка” з песняй “Гарманіст Цімошка”.

З віншавальнымі словамі да матуль, якія сабраліся ў актавай зале, звярнуўся дырэктар школы Алег Уладзіміравіч Двараніновіч.

       Ролю вядучых на канцэрце выконвалі вучні 9 і 10 класаў – Капаевіч Антон і Кравец Ганна.Вучні кожнага класа падрыхтавалі святочныя нумары ў адрас сваіх матуль, гучалі вершы, песні, розныя сцэнкі , танцы.Вучаніцы 5-6 класаў выступілі з танцэвальным флэшмобам.Трыумфам канцэрта стала выступленне эстрадных спевакоў у выкананні вучняў 7 класа - Дымар Паліны і Кірылка Аляксандра, якія ладна павесялілі ўсіх прысутных у зале.

Віднічэк Арына, вучаніца 8 класа выканала разам з музычнымі кіраўнікамі 2 нумары з выкарыстаннем цымбал. Вельмі глыбокім сэнсам была прасякнута сцэнка “У кожнай маці ёсць свая сакрэтная зброя” у выкананні 9 класа.

       Фіналам канцэртнай праграмы стала вершаванае віншаванне ад адзінаццатага класа.

       Шчаслівыя ўсмешкі засіялі на тварах мамуль і бабуль. Вялікае задавальненне і прыемныя эмоцыі атрымалі яны ад святочнага канцэрта, цёплых віншавальных нумароў.

        Падтрыманне традыцый, беражлівых адносін да маці, замацаванне сямейных асноў – галоўныя мэты гэтага мерапрыемства.

       Памятайце, што мама заўсёды чакае вас, не толькі ў Дзень маці, таму прыязджайце да бацькоў часцей або тэлефануйце і радуйце іх цёплымі словамі.

Педагог-арганізатар,   Д.А.Флар’яновіч