«Цуды з градкі»

26.10.2018

З 15.10 па 24.10 у нашай школе адбыўся восеньскі конкурс выстаў з гародніны « Цуды з градкі », у якім прымалі ўдзел навучэнцы 1 -11 класаў. Якіх толькі дзіваў не стварылі нашы ўдзельнікі! Працы адна лепш іншай радавалі і дзівілі сваёй прыгажосцю і арыгінальнасцю. Пасля падвядзення вынікаў былі вызначаны пераможцы, якім уручылі дыпломы. Дыплом І ступені атрымалі навучэнцы 4 класа: Юрцэвіч Марына, Пінчук Мікіта і Лемяшэўскі Раман з іх арыгінальнай працай « Мікі і Міні Маўс ».

Дыплом ІІ ступені ўручылі вучаніцы 4 класа Амяльковіч Анастасіі з яе працай «Карэта для Папялушкі». А за ІІІ ступень дыплома пазмагаўся 9 клас і іх разнастайныя тры працы!

Астатнія вучні атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.

Дзякуем усім навучэнцам, якія прынялі ўдзел у выставе, якая падарыла добры настрой.

     Педагог-арганізатар,   Д.А.Флар’яновіч