Літаратурная гасцёўня “Янка Купала і Якуб Колас!”

22.09.2022

       У рамках Тыдня роднай мовы вучні 10 класа працавалі ў літаратурнай гасцёўні, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Тут яны прайшліся сцежкамі жыцця паэтаў, дэкламавалі іх вядомыя вершы, слухалі песні на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа.

    А вучні 8 класа наведалі пачаткоўцаў. Яны правялі з імі акцыю “Размаўляй са мной па-беларуску”. Вучням пачатковых класаў прапаноўвалі малюнкі, а яны павінны былі назваць тое, што намалявана на беларускай мове. Словы былі разнастайныя: цукеркі, сукенка, абрус, вясёлка, кашуля, клічнік, пытальнік і інш. За актыўны ўдзел вучні і настаўнікі атрымалі падарункі – закладачкі з выказваннямі пра мову.

Еўтуховіч В.М.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры