Наша Беларусь

17.10.2020

“НАША БЕЛАРУСЬ” – пад такой назвай прайшоў брэйн-рынг сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 11 класа. У ім удзельнічала каманда юнакоў “Каласочкі” і каманда дзяўчат “Валошкі”. Кожная каманда па чарзе выбірала намінацыю з прапанаваных на экране і адпаведна пытанне з азначанай колькасцю балаў ( ад 10 да 80 ). У канцы гульні падвялі вынікі, і “Валошкі” перамаглі з лікам 410 балаў. Але  пераможаных  не застанецца, бо кожны з нас атрымаў новыя веды, адкрыў для сябе духоўныя скарбы роднай краіны.

Класны кіраўнік 11 класа, Еўтуховіч В.М.