ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ

17.10.2020

17 кастрычника ў Купяціцкай сярэдняй школе прайшоў дзень здароўя і спорту для малодшых школьнікаў. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў спартыўных эстафетах “Буксіроўка”, “Кенгуру”, “Хто першы?”, “Азбука здароўя”, “Збяры бульбу”, “Здароваму ўсё здорава”. У рамках Дня здароўя дзеці  змаглі паспаборнічаць у конкурсе загадак пра спорт, у  інтэлектуальных гульнёвых заданнях, гульнёвым марафоне “Прадоўжы сказ”.

Напрыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі, вызначаны пераможцы, якія атрымалі ўзнагароды.  

Класныя кіраўнікі Сухаверхая Т.А., Балук І.К.